Гнезна. Гатычная вёска / Загадкі беларускай гісторыі

 


Вёска Гнезна, знакамітая сваім познегатычным касцёлам святога Міхала, да таго ж мае цікавую шляхецкую сядзібу. На дзіва, яна не закінутая і разваленая, а адноўленая мясцовымі ўладамі і сёння выкарыстоўваецца для грамадскіх патрэбаў. Вельмі рэдкае спалучэнне для Беларусі, калі ў мястэчку ў добрым стане адначасова два цікавыя помнікі архітэктуры. Застаецца толькі чакаць турыстаў, якія, аднак, не вельмі сюды спяшаюцца. Чаму?