Што здольнае абудзіць беларускае грамадства?

 

Пра пагрозу незалежнасці Беларусі ад "паглыблення інтэграцыі" з Расіяй першым пачаў гаварыць філосаф Уладзімір Мацкевіч. І аднымі размовамі не абмежаваўся: менавіта ён стаў ініцыятарам стварэння грамадскай антыінтэграцыйнай кампаніі "Свежы вецер". Кампанія зладзіла шэраг акцый і флэшмобаў, пакуль ідэю супраціву інтэграцыйным планам кіраўніцтва Беларусі і Расіі не перахапілі прадстаўнікі тытульнай апазіцыі. Ці была паспяховай кампанія "Свежы вецер"? Што будзе з антыінтэграцыйнымі пратэстамі, арганізацыяй якіх заняліся лідары палітычных партый? Якімі ідэямі паспрабуе налета Мацкевіч абудзіць беларускае грамадства? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае філосаф і грамадскі актывіст Уладзімір Мацкевіч.