Заробкі па 130 рублёў. Жыхарка Петрыкава: «З працай у нас фігова» | Зарплаты в Беларуси

 


Больш за Br 600 заробку – на паперы, а ў кішэні – утрая менш. Жыхары 10-тысячнага Петрыкава, што на Гомельшчыне, часцяком не бачаць выплатаў нават на ўзроўні сярэдніх паказчыкаў у раёне. А яны адныя з самых нізкіх у краіне. Істотных паляпшэнняў у горадзе не чакаюць: лічба прадпрыемстваў, дзе можна было б зарабіць, толькі змяншаецца.