Крычаўскі падпалкоўнік міліцыі судзіцца з начальствам | Кричев: скандал в милиции

 


Рэха ў гэтак званай справе крычаўскіх міліцыянтаў. Два месяцы таму яны распавялі «Белсату» пра злоўжыванні ў мясцовай міліцыі. Адзін з іх, Ігар Вусік, якога ў выніку звольнілі са службы, патрабуе аднавіць яго на працы. Падпалкоўнік міліцыі скіраваў пазоў супраць міністэрства і называе змаганне за вяртанне да працы справаю гонару.