Белы Ковель. Смаляны. 360° 4К

 

Наш замак, які мае сваё асабістае імя - "БЕЛЫ КОВЕЛЬ" - вяртаецца. #vkl3d Вяртаецца ў выглядзе паўнавартаснага, практычна не маючага аналагаў у гэтай тэме, 360°-панарамнага фільму, які будзе прадстаўлены ў працяг выставы "Апыніся ў сэрцы Гісторыі" у Нацыянальным гістарычным музеі і, як і раней, будзе дэманстравацца ў акулярах тэхналогіі #GearVR кампаніі Samsung Belarus Але... Пакуль мы вырашылі выкласці гэтае відэа ў вольны доступ на Youtube, дзе вы, паважаныя суайчыннікі, зможаце, не выходзячы з дому, на ўсе 360° апынуцца ў тым замку і ў мястэчку Смаляны ХVІІ стагоддзя ў ролі Бусла / Лятучага Гусара, які вяртаецца на Радзіму. У сувязі з агульнасусветнай сітуацыяй, пры якой вымушана паменшана прапускная здольнасць сервероў, каб знізіць нагрузку на Сеціва, нажаль, аб'ектыўна знізілася і якасць карцінкі загружанага відэа... І ўсё ж такі мы спадзяемся, што хутка вы зможаце ўбачыць усё тое ж у акулярах #GearVR, дзе і якасць будзе вышэй, і эффект прысутнасці - грандыёзней, а значыць і адчуванні - больш яскравымі! Пра прэзентацыю і саму Выставу будзе аб'яўлена пазней. А пакуль - прыемнага прагляду! (Не забывайцеся, што глядзець значна цікавей рухаючы тэлефонам ці мышкай і аптымальна - на якасці 1080s60HD) Пра герб і род гаспадароў Белага Ковелю - Сангушкаў:
Не пакідайце ж свае Цытадэлі ! Беражыце сябе й сваех блізкіх. Будзьце здаровыя! Усё адновіцца! / Всё восстановится! #vkl3d #StayHome #StayAtHome #заставайцесядома