Моладзь уцякае за мяжу. Што робіць Лукашэнка

 

Сёлета 55 з паловай тысяч беларускіх адзінаццацікласьнікаў скончаць школы. Для іх ужо стартавала ўступная кампанія. З году ў год сярод маладых беларусаў расьце папулярнасьць замежных унівэрсытэтаў. Журналіст Дзьмітры Гурневіч паглядзеў, як і з дапамогай чаго беларускія ўлады спрабуюць затрымліваць маладых у Беларусі.