Belsat Music Live #36. Irdorath

 

Фэнтэзі-фольк ад Irdorath у Belsat Music Live. Сны і мары, летуценні і фантазіі, легенды і паданні – усё гэта сплятаецца разам у творчасці самай казачнай каманды на беларускай сцэне, якая стала госцяй аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» У размове Надзея і Уладзімір Ірдарат распавядаюць пра таямнічы беларускі фэнтэзійны сусвет, пра свае адчуванні ад вяселля, якое адбылося проста на канцэрце, і пра альбом, што выйшаў у Нямеччыне. У 2021 Надзею і Уладзіміра Ірдарат асудзілі на 2 гады калоніі за музыку на маршы. Антон Шніп, Пётр і Юлія Марчанка чакаюць прысуду. 0:00 As Bas (словы народныя, музыка Надзеі Калач) 6:45 Varazheya (словы і музыка Надзеі Калач) 15:16 Zhahi-Zhahi (словы і музыка Надзеі Калач) 20:40 Black Flags (словы і музыка Надзеі Калач) 24:25 Storm (музыка Надзеі Калач) Belsat Music Live, выпуск №36 (2017)