У Беларусі тры гад дзейнічае закон аб генацыдзе беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасьляваенны пэрыяд. За адмаўленьне такога генацыду заводзяцца крымінальныя справы. Пачаліся нават суды над памерлымі ўдзельнікамі генацыду. Хто ж і супраць каго насамрэч праводзіў палітыку генацыду ў гады другой сусьветнай вайны і навошта пра яго ўспомнілі цяпер у Беларусі? Гаворым зь беларуска-ізраільскім гісторыкам, доктарам гістарычных навук, кіраўніком праекту «Гісторыя габрэяў Беларусі» Цэнтру дыяспары пры Тэль-Авіўскім унівэрсытэце Леанідам Сьмілавіцкім. 0:00 — супраць каго і кім ажыцьцяўляўся генацыд падчас Другой сусьветнай вайны 3:42 — чым адрозьніваецца тэрор нацыстаў супраць беларусаў ад генацыду супраць габрэяў падчас вайны 4:56 — што насамрэч прадугледжваў плян «Ост» 8:03 — чаму немцам не ўдалося арганізаваць шчыльнае супрацоўніцтва зь беларусамі 9:20 — чаму Галакост не прызнаваўся на тэрыторыі СССР і чаму закон пра генацыд быў прыняты ў Беларусі толькі цяпер 17:08 — чаму на тэрыторыі ўласна Нямеччыны не было ніводнага канцэнтрацыйнага лягеру, дзе зьнішчалі габрэяў 20:37 — што маецца на ўвазе пад генацыдам беларускага народу пасьля вайны 22:26 — якая сапраўдная мэта прыняцьця закону пра генацыд беларускага народу Абавязкова падпішыцеся на наш YouTube канал і пастаўце званочак: https://www.youtube.com/@svaboda-historyja
Наш сайт:
TELEGRAM:
FACEBOOK: https://www.facebook.com/svaboda.org
TWITTER: https://twitter.com/svaboda
INSTAGRAM: https://www.instagram.com/radiosvaboda/
TikTok:
Як чытаць і глядзець Свабоду насуперак блякаваньню
Як бясьпечна і ананімна паведаміць важную інфармацыю нашай рэдакцыі