Маці Будслаўская/ Our Lady of Budslau

 

1. У Адраджэньня век залаты Узьнікла раптам у Рыме Ты, Шляхам цудоўным з дальніх краёў Прыйшла да нас, беларусоў. Пр.: Маці Будслаўская, Маці сьвятая, Перад Табою галовы схіляем: Нас да сябе Ты прыгарні, Ад зла і бед абарані! Радзімы край абарані! 2. Тваёй малітвы сьветлая сіла Храм у Будславе уваскрасіла. Ад рук бязбожных у страшны час Ты зьберагла веру для нас. 3. Дзева Марыя, Юзаф сьвяты, Вельмі патрэбны для маладых Прыклад цярплівай вашай любві, Ў якой сакрэт шчасьця сям`і. 4. Ад злой Чарнобыльскае бяды Прыкрый гаротных дзетачак Ты І Беларускі збалелы край Не пакідай, не пакідай. 5. Мы да Будслаўскай крочым сьвятыні, Просім заступніцтва перад Сынам. Каяцца ёсьць у чым нам усім, Хрыста за нас перапрасі!