Функцыянаванне сусветнага арт-рынку. Як беларускім мастакам заняць на ім прыкметнае месца

 

Джэфры Тэйлар – выбітны эксперт у галіне галерэйнага бізнесу і аўтар падручніка «Арт-бізнэс: свет мастацтва, рынак мастацтва». Ён унёс значны ўклад у даследаванне дынамікі арт-рынку і з'яўляецца выкладчыкам у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Лнкцыя прадставіла ключавыя аспекты функцыявання сусветнага арт-рынку, тонкасці ўзаемадзеяння з галерэямі і аўкцыёнамі. Таксама прагучалі адказы на пытанні да лектара. Кніга доктара Джэфры Тэйлара "The Art Business: Art World, Art Market". У кнізе разглядаюцца ключавыя аспекты функцыявання арт-рынку, ад механізмаў аўкцыёнаў да стратэгій пасоўвання мастакоў і працы галерэй. Больш дэталёвае апісанне кнігі, яе поўны змест, уводзіны і нават уся першая частка даступныя анлайн
Чаму варта прачытаць: Кніга з'яўляецца неадымным рэсурсам для тых, хто імкнецца глыбей зразумець дынаміку арт-рынку і яго камерцыйныя аспекты. Яна ўяўляе сабою ўсебаковы аналіз сучаснага мастацтвазнаўчага свету, разглядаючы ключавыя аспекты функцыявання ад тэарэтычных асноў да практычных стратэгій. Рэкамендуецца як крыніца каштоўнай інфармацыі для мастакоў, арт-менеджараў, фундатараў і ўсіх, хто цікавіцца ўплывам мастацтва на сучаснае грамадства.