Ты - шлях наш верны / Ty's nasza droga

 

24.11.2024 t. i m.: ks. A. Zi'olkowski CM тэкст бел. Аляксандра Шляхціч Гарманізацыя ўласная. Слухаць пажадана ў навушніках. Ref.: Ты - шлях наш верны, Хрысце, Сыне Божы, Ты - праўда, з ёй нішто нас не трывожыць. Ты - жыццё наша, Цябе праслаўляем, Ты - міласць, нам навекі дарагая! 1. Колькі стагоддзяў ласку веры маем, Пад Тваім крыжам мы штодзень трываем. Ў Цябе мы верым, Трыадзіны Божа, І ў Тваю ласку, што нам дапаможа. Ref.: 2. Нашы няўдачы, нашыя здзяйсненні, Нашы малітвы, нашы пакланенні. Мы - Твае дзеці, Ойча Міласэрны, Мы - Твой народ, Табе заўсёды верны. Ref.: 3. Ты, Пане, поўны ласкі адкуплення, Жыццё нам даў вадою ачышчэння. З абмытым сэрцам, поўныя даверу, Да Цябе, Божа, ў міласці ідзем мы. Ref.: 4. Нясем на вуснах мы Святое Слова, А ў душах - радасць, што мы дзеці Бога. З Марыяй разам, з нашымі святымі, Цябе мы славім ў гэтае святыні. Ref.: