#пабеларуску #art #калякімалякі Прывітанне, я Яраслаў Кірвель! КАЛЯКІ МАЛЯКІ — гэта мой падкаст, дзе падчас гутаркі я малюю запрошанага госця, а вы можаце за гэтым назіраць. У трэцім выпуску падкаста «Калякі Малякі» да нас завітаў Алесь Дзянісаў — легенда беларускага і гарадзенскага панк-рока, стваральнік і лідар такіх гуртоў як “КальЯн”, “Людзі на балоце” і DZIECIUKI. Мы пагаварылі пра субкультурныя падзелы ў Гародні 80-х і 90-х гадоў, пра панк, і ягоныя панкаўскія прыгоды. Пра гэта мы і пагаварылі ў новым выпуску падкаста. У гэтым выпуску вы пабачыце дзве лакацыі, гэта каворкінг @freebelaruscenter дзе я намаляваў Дзянісава, і рэп. кропка сквота Przychodnia, дзе ён паспрабаваў намаляваць мяне, з чаго мы вельмі смяяліся. На тым жа сквоце патрапілі на рэпетыцыю гурта DZIECIUKI, кадры з якой ёсць у новым выпуску. Прыемнага прагляду! Зроблена пры падтрымцы Free Belarus Centre Аўтар ідэі і вядучы: Яраслаў Кірвель Аператар: Alex Skidan Грым: Таццяна Мартыненкава Саўнд для застаўкі: Аляксандр Аўдзевіч #калякімалякі #yarvel #беларускаямова