'Пагоня' У. Мулявін - М. Багдановіч

 

Близкий мне по духу Владимир Георгиевич Мулявин...легендарный Песняр Владимир Мулявин и его ансамбль "Песняры"....замечательные стихи и музыка....Но я не хочу, чтобы хоть кто-то умирал ни в Беларуси, ни в Мире.... У. Мулявін - М. Багдановіч Толькі ў сэрцы трывожным пачую За краіну радзімую жах, Успомню Вострую Браму сьвятую І ваякаў на грозных канях. У белай пене праносяцца коні, Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць. Старадаўняй крывіцкай Пагоні Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць! Маці родная, Маці-Краіна! Не ўсьцішыцца гэтакі боль… Ты прабач, Ты прымі свайго сына, За Цябе яму ўмерці дазволь! У бязьмерную даль вы ляціце, А за вамі, прад вамі – гады. Вы за кім у пагоню сьпяшыце? Дзе шляхі вашы йдуць і куды? Мо яны, Беларусь, панясьліся За тваімі дзяцьмі ўздагон, Што забылі цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон? Маці родная, Маці-Краіна! Не ўсьцішыцца гэтакі боль… Ты прабач, Ты прымі свайго сына, За Цябе яму ўмерці дазволь! Біце ў сэрцы іх – біце мячамі, Не давайце чужынцамі быць! Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць… Усё лятуць і лятуць тыя коні, Срэбнай збруяй далёка грымяць… Старадаўняй крывіцкай Пагоні Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць. Маці родная, Маці-Краіна! Не ўсьцішыцца гэтакі боль… Ты прабач, Ты прымі свайго сына, За Цябе яму ўмерці дазволь!