Сапраўдны вясновы спінінг! Акунь і буйны шчупак на новую прынаду

 

Сакавіцкі спінінг часцяком бывае непрадказальны, але здараецца і досыць плённая рыбалоўля. Асабліва рады гэтаму, калі пачынаеш тэставаць новую прынаду. Тут табе і неспадзяваны шчупак на першых закідах, і сакавіты вясновы акунь! І усё гэта - пад пошчакі шпакоў ды жаўрукоў, якія прынеслі ў Беларусь чарговую вясну. А з ёю прыйшлі і жаданыя дзяўбуны моцных драпежных рыб. Улоўная прынада, навінка 2025: Lucky John Curly Shrimp 2
Спінінг Lucky John Basara Micro Jig 7, даўжыня 2,16 м
Катушка Lucky John Vanrex Spin 6 2000
Плецены шнур Lucky John Vanrex X8 BRAID Fluo Green 0,1 мм