Гэтую вершаваную аповесць можна прачытаць па-рознаму. Можна ўзбурыцца: зноў пра цяжкую долю мужыка! Можна горка пасмяхнуцца: ну трэба ж, каб так не шансціла чалавеку ад самага пачатку, нават з уласным імем! Можна шчыра паспачуваць: эх, гэта ж і сёння бываюць такія гісторыі, і зусім блізка. А можна, як некаторыя навукоўцы, пабачыць у гэтых не надта мілагучных радках маштабную гісторыю цэлай краіны. Голас: Алег Г. Гук: Аляксандр З. Музыка: Аляксандр З. Графіка: Насця К. Рознае: Алег Г., Міхась З. Тэкст: Ганна С. #беларускаялітаратура #беларускаямова #аўдыёкнігі