#waladarka #braslau #браслав #костёл #пилигрим Waladarka.by VEDAJ.BY - • Браслав - Озера и другие достопримечательн... Сергей Томашевич - • БРАСЛАВ. Браславские озера. ОТДЫХ в Беларуси. Кожны год у жнiўнi пры парафіі Нараджэння Маці Божай у Браславе праводзіцца летняя школу касцёльнага спеву. Запіс: Па пытаннях удзелу і запісу звяртацца не пазней за 6 жніўня да Іны Сапун тэл.: +375 (29) 715 73 42 e-mail: [email protected] У 2023 годзе з 14 па 19 жніўня ў нашай парафіі праводзілася 6-ая летняя школа касцёльнага спеву. У ёй прынялі ўдзел асобы з Браслава, Магілёва, Мінска, Заслаўя, Віцебска і іншых парафій. Ініцыятарам школы спеву з’яўляецца арганістка нашай парафіі Іна Сапун. Заняткі праходзілі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Неўдаха, арганіста архікатэдральнага касцёла ў Мінску, дацэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў супрацоўніцтве з Ірынай Арлоўскай і Таццянай Брытко. Курс навучання ўключаў пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў, харавы спеў, а таксама азнаямленне з сэнсам літургіі, значэннем асобных частак святой Імшы і прынцыпамі адбору рэпертуару для літургіі. Вывучыліся асаблівасці арганнага суправаджэння ў літургічным спеве. Заняткі наведвалі як дарослыя, так і дзеці. Своеасаблівым вынікам заняткаў стаў спеў удзельнікаў падчас галоўнай святой Імшы ва ўрачыстаць Маці Божай Валадаркі Азёраў. ------------------------------------- Кожны год у жнiўнi пры парафіі Нараджэння Маці Божай у Браславе праводзіцца летняя школу касцёльнага спеву. Курс літургічнай музыкі прызначаны для людзей, якія жадаюць выконваць музычнае служэнне падчас святой Імшы. Курс будзе ўключаць заняткі з тлумачэннем сэнсу літургіі ў цэлым, парадку і значэння паасобных частак святой Імшы, прынцыпаў правільнага падбору рэпертуару для літургіі. Арганізатары запрашаюць узяць удзел у тыдні касцёльнай музыкі ўсіх, хто жадае праслаўляць Бога згодна з заклікам святога Аўгустына: «Спявай голасам, спявай сэрцам, спявай вуснамі, спявай жыццём». Музычная адукацыя не абавязкова, узрост не абмежаваны. Мастацкі кіраўнік праекту дацэнт Беларускай акадэміі музыкі, галоўны арганіст архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску Уладзімір Неўдах. У праграме школы: Пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў Супольны харавы спеў Тэорыя і практыка касцёльнага спеву Арганнае суправаджэнне Умовы ўдзелу Удзельнікі атрымаюць неабходны нотны матэрыял. Арганізатары забяспечваюць начлегі і харчаванне. Запіс: Па пытаннях удзелу і запісу звяртацца не пазней за 6 жніўня да Іны Сапун тэл.: +375 (29) 715 73 42 e-mail: [email protected]