О, Зорка Бэтлеема / O gwiazdo betlejemska

 

19.01.2025 t.: ks. Zygmunt Odelgiewicz i Alojz Orszulok m.: ks. Zygmunt Odelgiewicz беларускі варыянт узяты з "Касцёльнага спеўніка" Мёры 2011 Гарманізацыі ўласная. Слухаць пажадана ў навушніках. 1. О, Зорка Бэтлеема, прагну твайго святла. У цемры я шукаю, дзе ты жаданая? Вядзі мяне да стайні, там нарадзіўся Сын Марыі, Маці Божай, на адкупленне він. 2. Яго няма ў стаенцы, грот ужо той пусты. Куды ж ісці нам Хрысце, дзе нас сустрэнеш Ты? Да алтара прыходзім, нашу нясём любоў, Пашану і падзяку кожны аддаць гатоў. 3. Не ведаю, мой Пане, Твой Бэтлеемскі трон, Мілей Табе хай будзе шчодрасць душы маёй. Будзь літасцівы, Езу, шчыра Цябе малю, Не пагарджаў Ты стайняй - зведай душу маю.