Сёлетні сакавік буду ўспамінаць толькі самымі добрымі словамі. У тым ліку і за тое, што падарыў мне сустрэчы з вялікімі, прыгожымі ды самавітымі акунямі, якія жывуць у вычварных карчагах. Улоўная прынада, лёгкія правераныя снасці ды адметны вадаём вельмі пацешылі напрыканцы сакавіка зловамі сапраўдных мацакоў пад пошчакі размаітых птушак. З задавальненнем падзяліўся з вамі, сябры, сваімі эмоцыямі і рыбалоўнымі прыгодамі ў чоўніку на маляўнічай вясновай сажалцы. Шчыры дзякуй за ўвагу! У відэа выкарыстана кампазіцыя Voryva беларускага гурта Dzivia. Улоўная прынада: Lucky John Ballist 2,5
Спінінг Lucky John Anira Microjig 5, даўжыня 2,16 м
Па прамакоду SV10 у інтэрнэт-краме
дзейнічае зніжка 10%! Мой другі канал на Youtube: / @Вершавальшчык